"Дажынак" больш не будзе

Источник материала:  

"Дажынкі" ў Маладзечне. 2011 год. Фота з архіва "РГ".

Застануцца толькі раённыя і абласныя.

Такое рашэнне прыняў Аляксандр Лукашэнка на адмысловай нарадзе.

Лукашэнка падкрэсліў, што "Дажынкі" з’ўляюцца карыснымі". "Там, дзе прайшлі кірмашы, пасля гэтага заставаўся добры след для народа. У гэтым каштоўнасць гэтага фестывалю. Але будзем шчырыя, што ёсць і пэўныя недахопы ў гэтым працэсе ў той форме і ў тым выглядзе, у якім мы гэта праводзілі", - зазначыў Лукашэнка.

Тым не менш, кіраўнік Беларусі ўнёс прапанову, што цяпер найлепшых аграрыяў краіны будуць узнагароджваць у пачатку каляндарнага года ў Палацы незалежнасці, а не на рэспубліканскім фэсце-кірмашы ў верасні.

На базе аграгарадкоў будуць праводзіцца раённыя "Дажынкі". Таксама застануцца абласныя. А вось рэспубліканскіх болей не будзе.

У паведамленні агенцтва БЕЛТА нічога не сказана, ці адбудуцца яшчэ сёлета рэспубліканскія "Дажынкі", месцам правядзення якіх анансаваўся Гарадок.

Першыя рэспубліканскія "Дажынкі" прашлі ў 1996-м у Століне.

"Наша ніва".

Пры падрыхтоўцы да "Дажынак" украдзеныя мільёны

Дажынкі ў Маладзечне. Фотарэпартаж

Самыя яркія моманты "Дажынак" у Маладзечне (відэа)

"Дажынкі": дзень пры дні (фотарэпартаж)

←Пинский автопарк отменил скидки для студентов на междугородних рейсах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика