Да 600-годдзя ў Глыбокім зробяць наберажную і акультураць востраў
06.03.2014 10:32
—
Новости Общества
Пры падрыхтоўцы да Дня беларускага пісьменства, які прайшоў у Глыбокім у 2012 годзе, наберажная была зроблена вакол возера Кагальнае ў цэнтры горада. Зараз плануецца зрабіць яго ўздоўж возера Беразвецкага, самага вялікага з пяці азёр, што знаходзяцца ў межах горада. Працы ў гэтым накірунку ўжо пачаліся.
Таксама плануецца зрабіць зону адпачынку на адзіным востраве, які ёсць на глыбоцкіх азёрах. Да яго будзе зроблены пешаходны мост. Зараз на востраве выразаюць і паляць дрэвы і кусты.