Брэстчанін з'ездзіў ва Украіну, каб пакласці грошы "Нябеснай сотні"

Источник материала:  
04.03.2014 18:04 — Новости Общества

Пра сваю паездку ва Украіну "Еўрарадыё" распавёў сам Уладзімір Андрашчук. Ён рабочы аднаго з брэсцкіх прадпрыемстваў і старшыня гарадской арганізацыі прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП).

Андрашчук сеў на дызель і даехаў да бліжэйшай украінскай станцыі. Каштавала гэта ўсяго 10 тысяч рублёў - каля 1 долара.

Андрашчук:

"Гэта мая асабістая, унутраная патрэба. Я ездзіў для сябе. У Забалацце. Там зайшоў у банк, мне сказалі, што ёсць такі рахунак, і я паклаў грошы "Нябеснай сотні". Падтрымаць сваякоў загінулых. Гэта, па-мойму, абавязак любога чалавека, для якога важныя інтарэсы сваёй сям'і, дзяцей. Гэта ўсё для будучыні".

Нагадаем, што "Нябеснай сотняй" ва Украіне называюць людзей, якія загінулі пры абароне Майдана.

←Около 2,5 тысячи деревьев незаконно вырублены в Глубокском районе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика