Уладзімір Хрусталёў: лёс мастака пад акупацыяй

Источник материала:  
03.03.2014 16:18 — Новости Общества


Па-другое, у гэтай жа справаздачы прыводзяцца звесткі і пра кошт мастацкіх работ. Партрэт памерам 30х40 см прадаваўся за 300 рублёў, партрэт памерам 40х50 см - за 350 рублёў. Столькі ж адпаведна каштавалі пейзажы памерам 50х30 см і памерам 70х50 см. Мастак паведамляе, што арэнда памяшкання (гэта значыць яго жыллё) яму абыходзіцца ў 45 рублёў, а матэрыялы , неабходныя для працы, ён набывае на рынку. Валавы даход за 2‑гі квартал склаў 5745 рублёў, а чысты - 2585,5 рублёў.

Мяркуючы па тым, што "Справа" У. Хрусталёва скончана летам 1943 года і справаздачы за 3‑ці квартал у ёй ужо няма, мастак восенню таго ж года сам з'ехаў з Віцебска ці быў вывезены немцамі. Пацвярджаецца гэта яшчэ і тым, што ў Мінску ён з'явіўся толькі ў 1947 годзе. Мабыць, праходзіў нейкі час праверку пасля вяртання на радзіму. А паколькі мастаку дазволілі педагагічную дзейнасць у Мінскім мастацкім вучылішчы, відаць, ніякіх матэрыялаў, якія б кампраметавалі яго, выяўлена не было. Прыклад Уладзіміра Хрусталёва толькі пацвярджае агульнавядомы факт: хто не хацеў супрацоўнічаць з акупантамі, цалкам мог без гэтага абысціся і выжыць.

←В Минске на этой неделе будут поздравлять женщин-ветеранов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика