Cлонімскаму доктару Івану Шэгу не даюць бясплатна кансультаваць хворых

Источник материала:  
27.02.2014 20:34 — Новости Общества

Летась, 6 снежня, слонімскага доктара-траўматолага Івана Шэгу мясцовыя вертыкальшчыкі папярэдзілі, каб ён да 31 снежня 2013 года пакінуў пакой у будынку рынка "Косаўскі" ў Слоніме. Гэты пакойчык Іван Шэга арэндаваў (дамова з адміністрацыяй рынку была заключана на тры гады) для сваёй недзяржаўнай інфармацыйна-кансультацыйнай установы "Шэгамедкансульт". У гэтай установе доктар Іван Шэга бясплатна штодзённа даваў кансультацыі хворым людзям. Кожны дзень да яго на прыём прыходзілі па 5-10 жыхароў Слонімскага і іншых раёнаў.

Іван Шэга пакінуў пакой, які арэндаваў пад сваю ўстанову. І вось цяпер доктар на працягу двух месяцаў не можа ў Слоніме знайсці маленькі пакойчык, каб там кансультаваць хворых людзей. Нагадаем, што вопытнага траўматолага ў мінулым годзе проста выгналі з працы са Слонімскай райбальніцы, не працягнуўшы з ім працоўны кантракт. Хаця некалькі тысяч слонімцаў сабралі подпісы за тое, каб доктара пакінуць на працы, але чыноўнікі на просьбы слонімцаў не адрэагавалі і не пачулі простых людзей.

Тады Іван Шэга і стварыў сваю ўстанову "Шэгамедкансульт". А цяпер, ён не можа знайсці памяшканне для сваёй установы. Спробы дамовіцца арэндаваць іншыя памяшканні, а іх у Слоніме шмат, з боку Івана Шэгі трапляюць на нічым не абгрунтаваныя адмовы. Па загаду мясцовых вертыкальшчыкаў кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, якія хочуць аддаць пад арэнду памяшканне, баяцца гэта рабіць, бо іх папярэджваюць вертыкальшчыкі, каб арэнду Івану Шэгі не давалі.

Тады слонімцы сабралі 80 подпісаў і перадалі новаму старшыні райвыканкама Алегу Таргонскаму, каб ён сур'ёзна і з разуменнем аднёсся да гэтай просьбы і праблемы. Але новы старшыня Слонімскага райвыканкама Таргонскі нічым не адрозніваецца ад папярэдніх Мечыслава Касцюка і Іосіфа Паўлюкевіча. Ён даў незразумелую адпіску ў якой паведаміў, што "цяпер вольных памяшканняў пад арэнду ў Слоніме няма".

Паўстае пытанне: як няма, калі сам Іван Шэга спадару Таргонскаму можа паказаць дзесяткі такіх памяшканняў. Але і гэтага новага вертыкальшчыка просьбы слонімцаў не хвалююць. Таму доктар Шэга бясплатна сёння не можа ў Слоніме кансультаваць людзей, якія яму тэлефануюць і просяць аб дапамозе.


←БЖД введет дополнительные поезда с 7 по 11 марта

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика