На Масленіцу будуць весяліцца ў Куранцы і Вілейцы

Источник материала:  

Святкаваць Масленіцу на Вілейшчыне пачнуць у суботу, 1 сакавіка.

У Куранцы, на плошчы Свабоды пройдзе свята “Масленічныя найгрышы”. Пачнецца яно ў 12 гадзін. Пройдзе тэатралізаваная дзея, з канцэртнымі нумарамі выступяць артысты з розных куткоў раёна, свае вырабы прапануюць народныя майстры. Будуць працаваць гандлёвыя рады.

А ў Вілейцы 2 сакавіка адбудзецца народнае гулянне “Масленіца прыйшла, у карагод усіх павяла”. Пройдзе яно ў Ніжнім парку. Пачатак – у 12 гадзін.

Артысты пакажуць пакажуць народны абрад “Праводзіны зімы”. Ахвотныя змогуць паўдзельнічаць у народных забавах, спартыўных спаборніцтвах, разам з артыстамі праспяваюць масленічныя песні, паводзяць карагоды вакол вогнішча. Запрацуюць кірмаш з пачастункамі, выстава-продаж сувеніраў ад народных майстроў.

Аддзел інфармацыі.

Фота з сайта tverigrad.ru

←Тайны витебских губернаторов. Один был похож на Шерлока Холмса, у второго жену увел сын Толстого

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика