Каманда “НІКА” з Вілейскай гімназіі № 1 “Логас” перамагла ў “Брэйн-рынгу”
момант гульні
Гульня “Брэйн-рынг” адбылася 22 лютага.Прайшла яна ў межах дзейнасці раённага клуба дзіцячых і моладзевых інтэлектуальных каманд “Бронзавая Сава”.
У гульні прынялі ўдзел пяць наймацнейшых каманд эрудытаў старэйшай узроставай групы (9-11 клас) з устаноў адукацыі раёна. Праводзілася яна па кругавой сістэме. Каманды прайшлі па чатыры баі, у кожным з якіх разыгрываліся па пяць пытанняў. Вынікам кожнай каманды стала сумарная колькасць балаў за ўсе баі.
Перамагла ў гульні каманда “НІКА” з Вілейскай гімназіі № 1 “Логас”. Другое месца заняла “Метыда” з Любанскай сярэдняй школы. Трэцяе месца падзялілі каманды “Нэасакрацікі” з сярэдняй школы №3 Вiлейка і “Фартуна” з Вілейскай гімназіі № 2.
пераможца гульні “Брэйн-рынг” каманда “НІКА” з Вілейскай гімназіі № 1 “Логас”
Пра ўсё гэта паведаміў кіраўнік клуба “Бронзавая Сава”, культарганізатар раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Сяргей Рыжэвіч.
Аддзел інфармацыі.
Фота забяспечанаСяргеем Рыжэвічам.