На Брэсцкім аўтавакзале 21 лютага адменены рэйсы ва ўкраінскія гарады Луцк і Львоў
21.02.2014 15:00
—
Новости Общества
Кіраўніцтва аўтобуснага парка №1 Брэста тлумачыць гэтыя захады напружаным становішчам, што склалася зараз ва Украіне. Калі будуць адноўлены рэйсы - пакуль невядома.
Штодня з Брэста ў Луцк накіроўваюцца два аўтобусы (час адпраўлення ў 10.00 і 13.35), а таксама адзін аўтобус у Львоў (час адпраўлення 9.45). Пры гэтым львоўскі рэйс ажыццяўляецца па чарзе з аўтатранспартным прадпрыемствам гэтага горада на захадзе Украіны.
Напярэдадні, 20 лютага, часовыя змены ў ажыццяўленні рэгулярных аўтобусных маршрутаў на Кіеў былі абвешчаны на аўтавакзалах Мінска і Гомеля. Што да чыгуначнага транспарту, дык пакуль усе цягнікі з Беларусі ва Украіну і ў зваротным накірунку курсуюць без зменаў.