Папулярныя моўныя курсы ідуць у рэгіёны: 21 лютага "Мова нанова" ў Бабруйску

Источник материала:  
20.02.2014 11:21 — Новости Общества

Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская правядуць 21 лютага ў Бабруйску першы занятак беларускай мовы на курсах "Мова нанова", а выкладнікі курсаў "Мова ці кава" абяцаюць сюрпрыз для гарадзенцаў у сакавіку.

"Мы вельмі хочам распаўсюдзіць нашыя курсы і на іншыя гарады", - распавёў адзін са стваральнікаў "Мова нанова" журналіст Глеб Лабадзенка.

Ідэя правесці ў Бабруйску занятак па беларускай мове, дадаў спадар Лабадзенка, належыць не толькі яму, але і мясцовым актывістам, якія вырашылі гэтак адсвяткаваць Дзень роднай мовы.

21 лютага будзе ўводны занятак, і калі цікавасць бабруйчанаў да курсаў будзе дастатковая, "Мова нанова" пачне ў горадзе сістэматычную працу.

Акрамя Бабруйску, паводле Глеба Лабадзенкі, цяпер вядуцца перамовы з Полацкам, Горадняй, Віцебскам, і ёсць вялікае спадзяванне, што "Мова нанова" ўсё-ткі выйдзе па-за межы Менску і стала запрацуе ў іншых беларускіх гарадах.

Выкладнікі "першапраходца" сярод курсаў з беларускай мовы "Мова ці кава" Алесь Залеўскі і Валярына Кустава таксама хацелі б заваёўваць гарады па-за сталіцаю. Як распавёў Алесь Залеўскі, "для гарадзенцаў "Мова ці кава" рыхтуе адмысловы сюрпрыз у сакавіку". У той жа час, паводле выкладніка, арганізатары курсаў не ставяць пакуль за галоўную мэту рэгіянальнае развіццё. Акцэнт яны хочуць зрабіць на мэтавай аўдыторыі ды абяцаюць неўзабаве распавесці пра будучыню курсаў.

←В Слониме из кладовки на лестничной площадке украли пневматическую винтовку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика