Выйшла зручная бясплатная беларуская навігацыя для Android

Источник материала:  

Акурат перад адкрыццём сезону вандровак, з’явілася беларуская версія папулярнага навігацыйнага прыкладання OsmAnd для Android. Патрэбныя перакладчыкі для ўдасканалення.

Зручная праграма для падарожжаў дапамагае зарыентавацца на незнаёмай мясцовасці, знайсці цікавыя аб’екты на мапе і атрымаць карысную турыстычную інфармацыю пра гэтыя аб’екты.

Мінскі праграміст распрацаваў беларускую мапу і навігацыю OsmAnd, якія працуюць у кірылічным і лацінкавым варыянце. Навігацыя мае дадатковыя ўласцівасці: гаворыць голасам на добрай беларускай мове, і яе можна выкарыстоўваць як звычайны навігатар у аўтамабілях.


Беларуская мапа распрацаваная не толькі для OsmAnd, а з'яўляецца мапай у вольным праекце OpenStreetMap, што дазваляе яе выкарыстоўваць у іншых праграмах. Алесь Булойчык падзяліўся навіной у беларускай суполцы by-mova.livejournal.com, дзе падрабязна растлумачыў асаблівасці ўсталёўкі прылады. Усталяваць бясплатную беларускую версію праграмы можна адсюль: OsmAnd. Альбо, калі жадаеце падтрымаць праект грашыма то OsmAnd+.

Над перакладам мапы Беларусі і навігацыяй да яе Алесь працаваў два месяцы, таму на дадзены момант мапа перакладзена прыкладна на 50%:

"Гэта толькі пачатак працы, і зараз патрэбныя перакладчыкі" – распавядае Алесь Булойчык пра цяперашні этап праекту.

Усіх, хто жадае прыняць удзел у дапрацоўцы, Алесь запрашае на сувязь праз alex73mail@gmail.com.

Generation.by.

←«Белый квадрат»: время действовать»!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика