Кіроўцы гарадзенскага "Адзінага таксі" пачалі забастоўку

Источник материала:  
19.02.2014 13:19 — Новости Общества

Ужо суткі, як кіроўцы таксовак, аб'яднаных у "Адзіным таксі" знялі з машын нумар фірмы 8-90-60-90. Прычына забастоўкі - павышэнне коштаў дыспетчарскіх паслуг больш чым у два разы. Пра адмову працаваць гарадзенскія таксісты паведамляюць у сацыяльных сетках.

Па іх словах, кошт дыспетчарскіх паслуг падняўся больш чым у два разы - з 9 500 да 20 000 за замову. Гэтаксама таксістаў хвалюе прыярытэт нелегалаў у адносінах да легальных кіроўцаў. Іншае новаўвядзенне, з якім нязгодныя таксісты - сістэма прыярытэту. Тыя, хто заплаціць акрамя абаненцкай платы і падатку яшчэ дадатковыя 300 тысяч у месяц, будуць працаваць у "першай групе" - замовы будуць паступаць да іх з прыярытэтам.

Між іншым, аб'ява пра працу ў "Адзіным таксі" не змянялася з лютага 2011 года. Яна выглядае так: "Единое такси приглашает опытных таксистов. Стоимость диспетчерских услуг 0 рублей на постоянной основе".

Ідэнтычную аб'яву на гарадзенскім форуме фірма дала і ўчора. На пытанне, ці бастуюць таксісты, быў дадзены такі адказ: "Водители не бастуют, предприятие предоставило им возможность заработать много денег, а теперь они отдыхают".

←Сколько политзаключенных власти должны освободить по требованию ЕС?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика