Недахоп прыбіральшчыкаў − слабае месца Маладзечна

Источник материала:  

Пакуль адны чакаюць, калі праблему з прыбіраннем пад’ездаў вырашыць жыллёва-камунальная ўстанова, іншыя сочаць за чысцінёй самі.

Прыбіральшчыкаў у домакіраўніцтвах горада не хапае, таму камунальнікі вітаюць ініцыятывы жыхароў з дзяжурствамі.

З тым, хто павінен прыбіраць пад’езды і двары шматпавярховак, дапамагла разабрацца начальніца жыллёвага аддзела “Камунальніка” Вольга Шыцік:

− Прыбіраць пад’езды павінны прыбіральшчыкі з домакіраўніцтва, да якога адносіцца дом. На жаль, прыбіральшчыкаў у нас не хапае, гэта наша слабае месца. Таму мы толькі вітаем, калі самі жыхары складаюць графік дзяжурстваў і самі даглядаюць пад’езд. Яны могуць гэта рабіць, але не абавязаныя.

Дворнікі і прыбі­раль­шчыкі  − розныя пасады з рознай сферай адказнасці. Калі дворнік адказвае за чысціню каля дамоў, то прыбі­раль­шчык − у пад’ездах. Цяпер дворнікам спрабуюць дадаць і абавязкі прыбіральшчыкаў.

Часам людзі проста не ведаюць, куды звяртацца з пэўнымі пытаннямі. Многія можа вырашыць ЖКГ. Калі вам трэба, напрыклад, зашкліць вокны ў падвале ці знішчыць мышэй ці прусакоў − можаце звяртацца ў домакіраўніцтва.

Яшчэ пытанне – куды выкідаць буйныя прадметы, напрыклад, канапу, халадзільнік.  З гэтым пытаннем можна звярнуцца ў камунальны аддзел “Камунальніка”

па тэлефоне 8 (0176) 73-19-17.

Распрацаваны спецыяльны рэгламент, які рэгулюе прыбіранне. Мы прыводзім некаторыя пункты ніжэй.

Правілы прыбірання

Наступныя правілы тэхнічнага абслугоўвання, распрацаваныя ў пастанове Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ад 20 мая 2013 года.

Санітарныя работы ў дапаможных памяшканнях дамоў (пад’езды)

1Мыць вокныРаз на год, вясной
2Рабіць сухую ўборку ад смеццяНе менш за два разы на тыдзень
3Мыць лесвічную пляцоўку без абсталявання (звычайнай анучай)Два разы на месяц
4Мыць лесвічную пляцоўку з ліфтамДва разы на месяц
5Мыць лесвічную пляцоўку з ліфтам і смеццеправодамДва разы на месяц
6Прыбіраць кабіны ліфтаўРаз на пяць дзён
7Абмятаць пыл са столі, праціраць сцены вільготным спосабам, а таксама дзверы, плафоны, ацяпляльныя прыборыРаз на год
8Прыбіраць падвалы, тэхнічныя падполлі, гарышчы, тэхнічныя паверхі, тэхнічныя памяшканні і памяшканні спецыяльнага прызначэнняДва разы на год
9Дэзінсекцыя (знішчэнне насякомых)Па меры неабходнасці, адпаведна з заяўкамі
10Дэратызацыя (знішчэнне грызуноў)Па меры неабходнасці, адпаведна з заяўкамі

Асноўныя віды работ па прыбіранні каля дамоў вясной, летам і восенню

1Падмятаць свежавыпаўшы снег таўшчынёй слою да 2 смНе радзей аднаго разу на суткі
2Чысціць прыдамавую тэрыторыю ад шчыльнага снегу таўшчынёй да 2 смНе радзей аднаго разу на суткі
3Чысціць прыдамавую тэрыторыю ад наледзі і снегуАдзін раз на суткі
4Чысціць прыдамавую тэрыторыю ад наледзі і снегуПры механізаванай уборцы
5Прывезці і пасыпаць прыдамавую тэрыторыю пяском ці пясчана-солевай сумессюПа меры неабходнасці
6Прыбіраць пляцоўку смеццевых кантэйнераўРаз на суткі
7Прыбіраць газоны ад выпадковага смеццяРаз на тыдзень

Асноўныя віды работ па прыбіранні каля дамоў зімой

1Падмятаць прыдамавую тэрыторыю з пакрыццёмРаз на два дні
2Падмятаць прыдамавую тэрыторыю без пакрыццяРаз на тры дні
3Прыбіраць пляцоўку смеццевага кантэйнераРаз на суткі
4Прыбіраць газоны ад лісця, галінак, смеццяРаз на два дні летам і восенню
5Касіць газон ад мая па верасеньНе радзей аднаго разу на месяц
6Чысціць участак пры механізаванай уборцыРаз на два дні
7Чысціць урны ад смеццяРаз на дзень

Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота krasguk.ru.

←Прадпрымальнікі Гродна: "У нас усё магчыма: могуць нават савецкі закон аб спекуляцыі вярнуць"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика