Падставаў для "мізэрнай дэмакратызацыі" ў Баранавічах улады не знайшлі

Источник материала:  
18.02.2014 11:09 — Новости Общества

Гарадскія ўлады лічаць, што ўсе дазволы і адмовы на правядзенне масавых мерапрыемстваў і так выконваюцца згодна з дзеючым заканадаўствам.

Баранавіцкія актывісты звярнуліся 29 студзеня да гарадскіх уладаў з прапановамі па дэмакратызацыі пастановы аб масавых мерапрыемствах.

Грамадскія дзеячы прасілі спрасціць працэдуру падачы заяваў на пікеты і пашырыць месцы, дзе іх можна праводзіць. Таксама прапаноўвалася пры адмове на правядзенне масавага мерапрыемства падрабязна тлумачыць на падставе чаго гэта зроблена, а не падаваць толькі артыкул закона. Актывісты таксама прасілі дазволіць ім прысутнічаць на паседжаннях выканкама падчас разгляду заяваў на пікет, каб на месцы высвятляць і ўзгадняць спрэчныя пытанні.

Баранавіцкі гарвыканкам у сваім адказе ад 12 лютага паведаміў, што не збіраецца ўносіць нейкія змены ў сваю ранейшую пастанову "Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у г. Баранавічы", бо яна адпавядае беларускаму заканадаўству. Таксама ў адказе коратка адзначана, что "заявы на правядзенне масавых мерапрыемстваў на паседжанні гарвыканкама не разглядаюцца".

- Было прадказальна, што ўлады не пойдуць на змены, - падзяліўся Віктар Сырыца, адзін з падпісантаў звароту. - Але было маленькае спадзяванне, а раптам чыноўнікі неяк адрэагуюць і зробяць хаця б маленькую ўступку для грамадзян, якія хочуць праводзіць пікеты.

←Виталия Рымашевского привлекают к административной ответственности за пикет в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика