Віцебскі гарвыканкам: "Патрабаванні аб абавязковым вывучэнні гімна горада не выказваліся"

Источник материала:  
15.02.2014 10:44 — Новости Общества

Абласная арганізацыя "Таварыства беларускай мовы" атрымала адказ ад Віцебскага гарвыканкама на свой адкрыты ліст адносна гімна горада на словы Тамары Красновай-Гусачэнка.



Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Шыянок паведамляе старшыні рады Віцебскай абласной арганізацыі ТБМ Іосіфу Навумчыку, што гімн Віцебска прыняты 27 сакавіка 2013 года рашэннем Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў. А яго прафесійны запіс быў зроблены ў чэрвені таго ж года ў выкананні народнага маладзёжнага хора музея "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва".

Кампакт-дыск з запісам быў перададзены ва ўстановы культуры і адукацыі, а таксама ў арганізацыі і на прадпрыемствы горада. Ім былі дадзеныя рэкамендацыі пра размяшчэнне тэкста на інфармацыйных стэндах і выкарыстанні яго запісу падчас мерапрыемстваў.

У той жа час патрабаванні аб абавязковым вывучэнні тэксту гімна ў навучальных установах Віцебска не выказваліся, запэўнівае Наталля Шыянок.

Чытайце таксама:

Таварыства беларускай мовы: "Гімн Віцебска мае сумнеўныя мастацкія вартасці"

←В правительстве предлагают родителям полностью оплачивать питание в детсадах и школах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика