На Вілейшчыне шукалі юных вынаходнікаў
Батлейка ад навучэнцаў Стешыцкага сада-школы
Ад 31 студзеня па 8 лютага праходзіў раённы конкурс тэхнічнай творчасці навучэнцаў “Думаем. Ствараем. Вынаходзім”.На яго прадставілі 27 прац з 13 устаноў адукацыі.
Конкурс праходзіў у два этапы, расказаў метадыст Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Анатоль Прыц. На першым этапе праводзіўся адбор лепшых прац, на другім – іх абарона.
Для ўдзелу ў абароне праектаў запрасілі 18 вучняў. Па яе выніках журы вызначыла пераможцаў.
У секцыі “Тэхнічнае мадэляванне” першае месца занялі навучэнцы Нарацкай сярэдняй школы Васіль Шайко і Вячаслаў Смірноў.
Дзяніс Пасека, Анастасія Каляда, Таццяна Святоха (Стешыцкі сад-школа) перамаглі ў секцыі “Тэхнічнае канструяванне” .
А ў секцыі “Радыёэлектроніка, тэлемеханіка, аўтаматыка, робататэхніка” першае месца заняў Віталь Таргачоў з Людвіноўскай сярэдняй школы
Аддзел інфармацыі.
Фота забяспечана Анатолем Прыцам.