У Шаркаўшчыне афганцам падарылі БМД
Затым адбыўся мітынг ля помніка воінам-інтэрнацыяналістам. Каля яго, як напамінак аб той вайне, была ўстаноўлена баявая машына дэсанту БМД-1. Чырвоную стужку перарэзалі старшыня раённага савета дэпутатаў Уладзімір Шпец, першы намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Ламака і старшыня раённай арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане Іван Матыскін.
Да знамянальнай даты прымеркаваны ў раёне і выхад альбома аб земляках, якія выконвалі інтэрнацыянальны доўг. У альбоме прадстаўлены 64 воіны-афганцы. Больш сарака з іх цяпер жывуць і працуюць у раёне.
Завяршыліся мерапрыемствы вечарам памяці. У царкве і касцёле адбыўся малебен па загінуўшых і памёршых воінах-інтэрнацыяналістах.
НА ЗДЫМКАХ: Моманты ўрачыстасці; ветэраны афганскай вайны.
Уладзімір САУЛІЧ, “СГ”
Фота аўтара