З фасада гарадзенскага Фарнага касцёла знялі фігуры апосталаў

Источник материала:  
12.02.2014 10:36 — Новости Общества

Двух драўляных апосталаў з фасаду Катэдральнага, былога езуіцкага, касцёла знялі на рэстаўрацыю.



Пробашч Ян Кучынскі патлумачыў, што рэстаўрацыю будуць рабіць сумесна беларускія і польскія спецыялісты. Драўляныя скульптуры былі ў крытычным стане, можна сказаць - у аварыйным, патлумачыў святар.

Фігуры апосталаў Пятра і Паўла, разам з фігурай святога Францішка Ксаверыя, з"явіліся на фасадзе ў 1768 годзе.

Злева ў нішы (яна на здымку) стаяў апостал Пётар з ключом, справа - Павал з разгорнутай кнігай (на здымку ён ляжыць на доле).



Першы этап - прасушванне статуй пры вулічнай тэмпэратуры. У памяшканне іх заносіць нельга. У іх шмат вільгаці, і магчыма, што прасушваць давядзецца аж да лета, патлумачыў айцец Ян. Затым паверхню ачысцяць ад фарбы, насыцяць дрэва хімічнымі сродкамі для лепшай захаванасці.

←Лукашенко на радостях от победы Домрачевой готов "распустить" МИД

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика