Жыхары Гродна могуць бясплатна пазбавiцца ад старой бытавой тэхнікі
07.02.2014 09:53
—
Новости Общества
Для гэтага iм патрэбна патэлефанаваць дыспетчару і выклікаць спецыяльнае таксi з грузчыкам з пункта збору другаснай сыравіны, якое з'явілася на базе Гродзенскага рэгіянальнага цэнтра ААТ "Брэст-ВТІ".
Супрацоўнікі прыедуць, забяруць непатрэбную тэхніку і адправяць на перапрацоўку. За свае паслугі прадпрыемства грошай не бярэ.
- Мы ўжо арандуем памяшканне плошчай 300 квадратных метраў, дзе будзе перапрацоўвацца тэхніка, набылі аўтамабіль для перавозак і неабходнае абсталяванне, - гаворыць Аляксандр Чэўжык, дырэктар ААТ "Брэст-ВТІ". - Пакуль у пункце збору будуць працаваць некалькі супрацоўнікаў: дыспетчар, два слесары. Аднак, калі сістэма запрацуе, будзем пашырацца.