Міліцыянеры Віцебшчыны таксама ездзяць на заробкі ў Расію

Источник материала:  
29.01.2014 13:39 — Новости Общества

Некалькіх міліцыянераў Віцебшчыны летась звольнілі са службы за тое, што кіравалі аўто ў нецвярозым стане.

- На жаль, летась нашы супрацоўнікі ўчынілі злачынствы. Былі выяўлены чатыры факты язды пасля ўжывання спіртнога. Гэтыя супрацоўнікі звольнены і ніколі не будуць адноўлены на службе ўміліцыі. Дадзена жорсткая ацэнка кіраўнікам, якія своечасова не заўважылі гэтых супрацоўнікаў, - падкрэсліў Ігар Яўсееў, начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама.

Шмат чутак хадзіла наконт дарожна-транспартнага здарэння з удзелам афіцэра міліцыі, у выніку якога загінулі людзі.

- Летась ДТЗ з удзелам нашага старшага аператыўнага дзяжурнага, падпалкоўніка міліцыі, мела вялікі грамадскі рэзананс. Па яго віне ў ДТЗ загінулі мужчына і пажылая жанчына. Я сам выязджаў на месца здарэння. Суд праходзіў у нас тут (ва УУС аблвыканкама. - Аўт.) - у актавай зале. Супрацоўнікі бачылі, якая жорсткая ацэнка была дадзена дзеянням калегі. Ніхто не верне, на жаль, загінулых, але ж і ён застаўся інвалідам, быў пазбаўлены волі… Міліцыянеры таксама былі заўважаны і ў крадзяжах, перавышэнні службовых паўнамоцтваў, - расказаў Ігар Яўсееў.

Пры гэтым ёсць выпадкі, калі былых міліцыянераў аднаўляюць на службе.

- Літаральна ўчора аднавіў на службе лейтэнанта, які служыў добра, нараканняў не меў, а толькі падзякі. Чаму б і не служыць такому ў міліцыі? Ён апраўдае давер. Людзі па розных прычынах звальняліся. Напрыклад, ехалі ў Расію на заробкі, але калі не атрымалася задуманае, вярталіся. Але ў любым выпадку на службе аднаўляюцца толькі тыя, хто раней не прыцягваўся да дысцыплінарнай адказнасці, - падкрэсліў начальнік УУС.

Летась 11 чалавек аднавілі на службе ў міліцыі. Што тычыцца прафесіяналізму, у 2013 годзе ўзнагародзілі нагрудным знакам "Класны спецыяліст міліцыі" 195 міліцыянераў Віцебшчыны. 835 на сёння ўжо маюць такі знак - пацвярджэнне высокага прафесіяналізму.

←К 70-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков ветеранам окажут материальную помощь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика