У Гомелі студэнт упершыню абараніў дыплом інжынера па-беларуску

Источник материала:  
29.01.2014 14:24 — Новости Общества

Упершыню за 45-гадовую гісторыю ГДТУ імя П. В. Сухога адбылася абарона дыпломнага праекта, цалкам распрацаванага на беларускай мове. Студэнт завочнай скарочанай формы навучання спецыяльнасці "Прамысловая электроніка" Андрэй Грабянчук у атачэнні чарцяжоў, выкананых на роднай мове, цалкам па-беларуску прадставіў перад камісіяй распрацаваную сучасную сістэму кіравання газавай блокавай гарэлкі для катлаагрэгата і прадэманстраваў яе работу на рэальнай праграмна-апаратнай мадэлі.

Андрэй, які працуе на пасадзе слесара кантрольна-вымяральных прыбораў ААТ "Рэчыцкі метызны завод", прызнаецца, што яму прыемна размаўляць на роднай мове, але, на жаль, не заўсёды ён мае такую магчымасць:

- Увогуле даволі мала тых, хто размаўляе па-беларуску, - дзеліцца Андрэй - Прынамсі, у мяне такое жаданне існавала ўжо даўно. Ва ўмовах невытлумачальна рэдкага ўжывання роднай мовы на афіцыйным узроўні і ў сродках масавай інфармацыі нашай краіны прыходзілася не аднойчы звяртацца да слоўнікаў, да літаратурных твораў, каб удасканальваць свае веды і размоўны досвед. На шчасце, у свой час на працы я пазнаёміўся з чалавекам, які меў падобную цікавасць. Паміж сабою мы размаўлялі па-беларуску. І таму пазней мне вельмі прыемна было сустрэць аднадумцаў і ў нашым універсітэце.



Прапанаваў Андрэю абараняць дыплом на беларускай мове яго кіраўнік - загадчык кафедры Крышнёў Юрый, які размаўляе ўжо доўгі час толькі на роднай мове і па сваёй уласнай ініцыятыве выкладае на ёй тэхнічныя дысцыпліны студэнтам. Менавіта ён дапамог Андрэю і ў правільнай трактоўцы часткі адмысловай тэрміналогіі дыпломнага праекту. У некаторых выпадках ім прыходзілася разам звяртацца да рэдкіх тэхнічных слоўнікаў адмысловых тэрмінаў аўтаматыкі і электронікі, з той прычыны, што ў звычайных слоўніках адпаведныя вузкаспецыялізаваныя тэхнічныя тэрміны адсутнічалі або даваліся ў спрошчаным выглядзе.



І ў заключэнні трэба дадаць, што беларускамоўнаму студэнту ўсе без выключэння ўдзельнікі камісіі паставілі адзнаку "10", што адбываецца даволі рэдка.


←Алексей Янукевич: от полумиллиона подписей власть уже не сможет отмахнуться

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика