Больш за 7 тыс. чалавек перайшло мяжу ў Кузніцы пешкі

Источник материала:  
22.01.2014 15:53 — Новости Общества

Усё больш чалавек карыстаецца магчымасцю перайсці мяжу ў "Брузгах-Кузніцы" пешкі. Па інфармацыі польскіх мытнікаў, за першыя тры тыдні студзеня гэтак зрабіла больш за 7000 чалавек. У большасці гэтыя людзі ішлі на закупы ў крамы Кузніцы Беластоцкай.



Пашпартны і мытны кантроль адбываецца ў адмысловым будынку, таму людзі не мусяць мерзнуць на вуліцы. Каб спраўна і хутка праводзіць кантроль, мытнікі праглядаюць багаж пешаходаў на рэнтгене.

У адваротным баку працуе "зялёная сцяжынка" для тых пешаходаў, якія не карыстаюцца Tax Free. Яны адразу пасля пашпартнага кантролю ідуць у бок беларусі, польскія мытнікі іх не затрымліваюць.


Нагадаем, што да канца 2013 польска-беларускую мяжу можна было перайсці пешкі толькі ў Белавежскай пушчы, ды і тое ў практыцы з гэтым былі праблемы. Цяпер, з 1 студзеня 2014 года, можна праходзіць пешкі мяжу ў "Брузгах-Кузніцы". У "Бераставіцы-Баброўніках" гэта будзе магчыма толькі, калі пабудуюць новы мост праз памежную раку.

Фота Мытнай службы Польшчы

←Эминем в минском метро

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика