"Нацысцкае" анкетаванне ў школе на Брэстчыне: пытанні ўзялі з расійскай кнігі

Источник материала:  
22.01.2014 17:12 — Новости Общества


19 студзеня ў інтэрнэце з'явіўся фотаздымак анкеты "Патрыёт і грамадзянін" з пазнакай "6 кл." Анкета ўтрымлівала 20 сцвярджэнняў, з якімі трэба было пагадзіцца, не пагадзіцца ці напісаць нейтральнае "не ведаю".

Многіх карыстальнікаў сеціва абурыў пункт №11, у якім разгледзелі расісцкі падтэкст: школьнікаў папрасілі ацаніць сцвярджэнне "несправядліва ставіць людзей з цёмным колерам скуры кіраўнікамі над белымі людзямі". Паўстае пытанне, ці ўвогуле змогуць шасцікласнікі правільна разабрацца ў сцвярджэнні з адмоўем.

Аднак і іншыя сцвярджэнні выглядаюць прынамсі дзіўна: "тыя, хто крытыкуе падзеі ў краіне, не могуць лічыцца сапраўднымі патрыётамі", "калі ўлічыць усе "за" і "супраць", дык захоўванне ў краіне замежных ядзерных адходаў прынясе больш фінансавай карысці за экалагічную шкоду", "судзейства ў дачыненні да "нашых" на міжнародных спаборніцтвах часта не справядліва", "сапраўднай рэлігіяй можа быць толькі адна - адзіная рэлігія", "апынуўшыся за мяжою, я пастараюся, каб мяне не ўспрымалі як беларуса" і г.д.

Журналіст "НН" высветліў, што радзімай апытанкі "Патрыёт і грамадзянін" з'яўляецца вёска Мокрае Пружанскага раёна.

Намесніца дырэктара мокраўскай школы па навучальнай рабоце Рыта Мартынюк расказала "НН", што анкету падрыхтавала яе калега Таццяна Асіпчук, намесніца дырэктара па выхаваўчай рабоце. Сама Асіпчук у дадзены момант знаходзіцца на сесіі і не змагла адказаць на пытанні журналіста.

"Кіраўніцтва школы рыхтуецца да педсавету па выхаваўчай працы. З гэтай нагоды было вырашана правесці апытанне вучняў. Гэта ўласная ініцыятыва школы, а не загад вышэйшага органа адукацыі", - патлумачыла Мартынюк.

Першай справай анкету вырашылі раздаць шасцікласнікам. Яе можна было забраць дадому, таму апытанку пабачылі бацькі. Ад іх і сталі паступаць трывожныя званкі.

"Пасля паведамленняў бацькоў мы азнаёміліся з анкетай і ўбачылі, што некаторыя пытанні сапраўды вельмі супярэчлівыя і ўвогуле не маюць нічога агульнага з патрыятызмам, грамадзянскасцю ці беларускасцю. Таму дадзеную анкету мы анулявалі і не выдавалі яе нікому, акрамя шостага класа. Дадзеныя, атрыманыя ў выніку анкетавання, не будуць нідзе выкарыстаныя", - запэўніла Рыта Мартынюк.

Намесніца дырэктара падзякавала бацькам, якія цікавяцца жыццём дзяцей і аператыўна паведамілі школьнаму кіраўніцтву аб інцыдэнце. У канцы гутаркі Мартынюк выказала здагадку, што, хутчэй за ўсё, Таццяна Асіпчук проста ўзяла сцверджанні з інэрнэту, а не распрацоўвала анкету самастойна.

Здагадка супрацоўніцы аказалася праўдай. Сцвярджэнні для апытанкі ўзятыя з расійскай кнігі "Выхаванне талерантнасці ў шольнікаў: тэорыя, методыка, дыягностыка" аўтарства навуковага супрацоўніка Інстытута тэорыі адукацыі і педагогікі Расійскай акадэміі адукацыі П.В.Сцяпанава. У арыгінале тэст утрымлівае 45 сцвярджэнняў і 5 варыянтаў адказаў на іх.

Дадзены тэст актыўна абмяркоўвалі ў рунэце ў 2011-2013 гадах, калі, паводле расійскіх крыніц, анкетаванне па выяўленні ўзроўню талерантнасці масава праводзілася ў Расіі. Некаторыя бацькі расійскіх школьнікаў абураліся тым, што праз гэты тэст расійскія ўлады жадаюць выявіць нелаяльных да дзяржаўнай палітыкі навучэнцаў.

←Митрополит Павел рассказал об исцелении «бесноватого человека» у Даров волхвов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика