Маразы на гэтым тыдні будуць узмацняцца

Источник материала:  

Увесь бягучы тыдзень будзе марозным, адчуванне холаду ўзмоцніць парывісты вецер.

У аўторак, 21 студзеня, у многіх раёнах краіны надвор'е будзе фарміравацца пад уплывам перыферыі паўночнага антыцыклону. Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 13-19 градусаў, па ўсходзе краіны пры праясненнях будзе 20-25 градусаў марозу, у паўднёва-заходніх раёнах − мінус 8-12 градусаў. У дзённы час чакаецца ад мінус 6 па паўднёвым захадзе да мінус 17 градусаў па паўночным усходзе краіны.

"Пры ўсходнім парывістым ветры надвор'е чакаецца вельмі некамфортнае, − адзначыў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў. − Пад уплывам атмасфернага фронту ад цыклону над Украінай пераважна па паўднёвай палавіне Беларусі пройдзе снег, месцамі мяцеліцы, у асобных раёнах па крайнім поўдні краіны магчымы моцны снег. Вышыня снежнага покрыва тут павялічыцца, пры гэтым па поўначы Беларусі, дзе адзначаюцца самыя моцныя маразы, снегу па-ранейшаму будзе няшмат".

У сераду, 22 студзеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, прагназуецца слабая мяцеліца, на дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 11-17 градусаў, па поўначы будзе 18-23 градусы марозу. Днём будзе мінус 9-15 градусаў, па крайнім поўдні на працягу сутак прагназуецца мінус 6-10 градусаў.

З чацвярга рост атмасфернага ціску ўзмоцніцца пад уплывам арктычнага антыцыклону. Маразы стануць мацнейшымі. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе мінус 12-18 градусаў, ноччу пры праясненнях складзе 19-24 градусы са знакам мінус. Ва ўсходніх раёнах пройдзе кароткачасовы снег.

У пятніцу ноччу чакаецца мінус 14-20 градусаў, пры праясненнях - ад 21 да 26 градусаў са знакам мінус. У дзённы час будзе мінус 11-17 градусаў.

"У гэтыя выхадныя да тэрыторыі Беларусі наблізіцца цэнтр халоднага антыцыклону. Яшчэ крыху ўзмоцняцца маразы, але пры гэтым вецер сцiхне", − растлумачыў Дзмітрый Рабаў. Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 16-21 градус, месцамі − ад 22 да 28 градусаў марозу. Пры гэтым у сярэдзіне дня маразы будуць слабець да мінус 11-17 градусаў. У асобных раёнах магчымы невялікі кароткачасовы снег. На дарогах месцамі захаваецца галалёдзіца.

"Наша ніва" паводле БелТА

←В Каменной Горке открылась новая подстанция скорой помощи

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика