Віцебскі мастак прапанаваў эскізы аднаўлення храма XVIII стагоддзя ў Лужасна
20.01.2014 15:27
—
Новости Общества
На жаль, у 2008 годзе навукова-метадычная рада пры Міністэрстве культуры Беларусі адмовіла ў наданні былой царкве статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці "ў сувязі са зменамі знешняга выгляду аб'екта". Сучасны стан сапраўды не адпавядае былому. Аднак асноўныя рысы класічнага і нават барочнага стылю захаваліся. Пры правядзенні належных рэстаўрацыйных работ можна аднавіць храм у адным з варыянтаў, які ён меў на працягу ХІХ стагоддзя. Некалькі эскізаў па аднаўленню храма прапанаваў віцебскі мастак Аляксандр Аніськовіч.
Мікалай Півавар, кандыдат гістарычных навук, настаўнік у Віцебскім кадэцкім вучылішчы
Артыкул апублікаваны ў серыі праекта "Віцебск: папулярнае мінулае".