«Гарбуз сёмы», і не абавязкова ў печы

Источник материала:  
НА ТЭРЫТОРЫІ нашай краіны гарбуз з’явіўся яшчэ ў XVI стагоддзі і адразу ж стаў папулярным у сялян. На Мя- дзельшчыне чаго толькі з яго не рабілі: і кашу, і квас, і надзвычайна карысны алей, і пірагі. Не кажучы аб тым, што гарбуз можна саліць і квасіць на зіму! Але найбольш папулярная страва — гэта як раз пад назвай «Гарбуз сёмы». Прыгатаваць яе проста — сёння гарбузоў шмат прадаецца на рынках і ў магазінах — і хутка. Навучыла мяне варыць кашу з гарбузом яшчэ мая свякроў (ужо, на жаль, нябожчыца) Аліна Канстанцінаўна Клімовіч з вёскі Баяры Мядзельскага раёна, а я перадала рэцэпт сваім дочкам. Што значыць «сёмы»?

ДЛЯ прыгатавання стравы, у складзе якой шмат вітамінаў, мінералаў, а галоўнае — клятчаткі, патрэбна ўсяго сем інгрэдыентаў: проса, малако, масла, соль, цукар, яйка,  гарбуз.

Замест круп можна выкарыстоўваць камякі (бульбяное пюрэ). Таксама атрымоўваецца вельмі смачна. Потым у Мінску мая суседка, якая аказалася родам з вёскі Мядзельскага раёна, таксама ведала сакрэт гэтай простай і карыснай ежы.

Калі казаць пра асаблівасці кухні гэтага куточка Мядзельшчыны, то ў стравах часта ўжываліся ягады — брусніцы ды журавіны, якіх шмат у навакольных балотах. Да 70-х гадоў, калі пачалася маштабная меліярацыя, гэта быў край Габскіх балот. Брусніцы, напрыклад, захоўвалі свежымі ў дзежачках, невялікіх бочках. Зімой адсыпалі, колькі патрэбна, перабіралі, прамывалі і ставілі ў печ. Потым дабаўлялі сахарыну, таўклі, разводзілі вадой і елі з бульбай, якую нездарма называюць другім хлебам: на стале беларусаў яна была ці не штодня. Ачышчаныя клубні таркавалі, выціскалі сок, а крухмал, які адстойваўся, дабаўлялі ў месіва і ляпілі клёцкі. Ужывалі іх з малаком, па выхадных і, калі не пасціліся, рабілі калдуны — вялікія клёцкі з мясам, бабку са шкваркамі, кішку, у якую запіхвалі цёртую бульбу, ячныя крупы і падсмажаную грудзінку. Часта парылі гарох, які напярэдадні замочвалі. Таксама пражылі яго на патэльні. Любімым прысмакам дзятвы быў і вараны боб.

НАОГУЛ, нашы продкі здаўна прытрымліва- ліся так званага раздзельнага харчавання, якое так папулярна ў наш час. «І дагэтуль старыя людзі кажуць пра сучасныя гастранамічныя звычкі: «Накепкаюць хоць чаго і ядуць, я агурок ці селядзец і так з’ем, навошта мне тая «шуба», — расказала Караліна Мечыславаўна Драўніцкая, якая нарадзілася таксама ў Габска-Крывіцкім куце Мя- дзельшчыны, не так далёка ад Баяр — у вёсцы Баравікі, — а зараз жыве ў Камарове. — У нас ужывалі вельмі карысныя мілту і пансак. Першая страва — гэта вымачаны, высушаны і памолаты авёс, які можна было толькі заліць вадой ці малаком, як ён набухаў, і сняданак гатовы. Пра дзяўчыну, якую на танцах не запрасіў ніводны кавалер, казалі: увесь вечар мілту парыла. Пансак — гэта стоўчаны ў вялізнай ступе, ледзь не ў пояс чалавека, ячмень. Зерне таўклі, пакуль не адставала шалупінне. Спырснутае вадой, яно набухала ў печы і было вельмі пажыўным. А макарону ў нашым краі выраблялі з пшанічнай мукі і малозіва. Цеста раскатвалі, наразалі, сушылі і захоўвалі ў торбачках».

Сяляне нарыхтоўвалі шмат грыбоў, якія сушылі і салілі ў кадачках і старых боечках, моцна прыціс- нуўшы донцам з каменем. Зверху ў грыбы клалі кроп, трохі саломы, і яны захоўваліся без усялякай стэрылізацыі.

Гарбузы таксама запякалі ў печы. Вяскоўцы ведалі, што гэтыя плады вельмі карысныя, таму стараліся, каб іх ужывалі дзеці. Наогул, гародніна і дары лесу спасалі местачкоўцаў падчас ваеннага ліхалецця і ў першыя мірныя гады. Менавіта тады нарадзілася яшчэ адна «страва». Калі малыя пыталіся ў маці, чым будзем вячэраць, то яна адказвала: «Яглі» — няеўшы спаць ляглі».

Дарэчы многія жыхары Баяр мелі сувязь з партызанамі. Гэта вёска размешчана на тэрыторыі былога Старагабскага сельсавета, які цяпер далучылі да Слабадскога. Яе назва ледзь не самы распаўсюджаны на Беларусі тапонім. Толькі ў Мядзельскім раёне іх дзве. У часы ВКЛ ніжні слой служылых людзей складалі баяры-слугі: путныя і панцырныя. Панцырныя баяры за атрыманую ад дзяржавы зямлю неслі ваенную службу разам са шляхтай, путныя баяры за надзел раз’язджалі па розных даручэннях — неслі «путную службу». Аднак ні тыя ні другія не мелі права валодаць зямлёй. Хто пасяліўся ў гэтым месцы, цяпер невядома.

ВОСЬ як гатавалі «Гарбуз сёмы» ў сялянскай хаце. Пасля таго, як была выпалена печ, у дух гаспадыня ставіла два чыгункі — з прамытымі прасянымі крупамі, залітымі вадой, і парэзаным на кубікі гарбузом. Яны павінны былі ўпрэць. Іншымі словамі, добра зварыцца.

У сучасных умовах варым асобна прасяную кашу (200-грамовую шклянку круп на дзве шклянкі вады) і долю «таўстапузіка», парэзаную на невялікія кубікі. Соль і цукар дабаўляем па смаку  (здымкі 1-2).

Праз гадзіну-паўтары, на працягу якой сялянка можа займацца іншымі справамі, бо на вёсцы процьма ўсялякай работы і неадлучна стаяць каля печы ці пліты няма аніякай магчымасці, яна даставала чыгункі, таўкла ў адным прыгатаваны гарбуз. Зробім тое самае і мы (здымак 3). Дабаўляла гарбуз да прасяной кашы, клала сталовую лыжку сметанковага масла, усё перамешвала і залівала ўзбітым яйкам (здымак 4). Усё зноў ставіла ў печ. І да абеду страва была гарачай. А сама гаспадыня тым часам ішла корпацца ў агарод, да скаціны, нават паспявала на сенажаці паварочаць пакосы.

Сёння мы можам запячы кашу на пліце ці ў ду- хоўцы.

Калі гатаваць гарбуз з бульбай, то варыць іх можна разам. Потым стаўчы да аднароднай масы, увесці туды масла, малако, узбітае яйка і запячы.

Смачна есці!

У ТЭМУ

Гарбуз, сапраўды, цудоўная гародніна. Многіх у ліхія гады ХХ стагоддзя ён выратаваў ад галоднай смерці. Мякаць гарбуза — гэта своеасаблівая камора каратыну, вітамінаў: С, В1, В2, В6, РР, Е. Таксама мякаць гарбуза ўтрымлівае солі фосфарнай кіслаты, багатая яна кальцыем, магніем, жалезам і асабліва каліем. Гарбуз можа захоўвацца пры пакаёвай тэмпературы да новага ўраджаю. Спажываючы яго ў зімовы час, чалавек атрымлівае вітаміны ў перыяд дэфіцыту свежай гародніны.

Гарбуз і яго прымяненне

пры розных захворваннях

 Каларыйнасць гарбуза ў тры разы ніжэй, чым бульбы, таму лекары рэкамендуюць харчавацца ім людзям, схільным да паўнаты.

 Невялікая колькасць клятчаткі і арганічных кіслот дазваляе ўключыць гарбуз у рацыён харчавання пры захворваннях страўнікава-кішэчнага тракта.

 Значная колькасць пекціну аказвае станоўчае дзеянне пры запаленні тоўстай кішкі, паляпшае яе функцыю пры запорах.

 Гарбуз паспяхова выкарыстоўваецца і ў рацыёне харчавання хворых на туберкулёз.

 Вельмі карысны гарбузовы сок пры захворваннях нырак і печані. Ён спрыяе вывядзенню камянёў з нырак.

 Пры адкладзе соляў рэкамендуецца піць па 50—100 г соку 2—3 разы на дзень на працягу 10 дзён.

 Свежы сок гарбуза ўжываецца для лячэння адэномы прадсталёвай залозы (прастатыту) у мужчын. Неабходна прымаць па 1 шклянцы ў дзень на працягу 2—3 тыдняў.

 Мякаць гарбуза карысная людзям, якія пакутуюць захворваннямі сэрца.

 Пекцін спрыяе вывядзенню халестэрыну з арганізма, і таму гарбуз карысны пры атэрасклярозе.

Алена КЛІМОВІЧ, «СГ»

Фота Паўла ЧУЙКО, «СГ»

Краткая кулинарная история человечества

(Окончание. Начало в № 3)

Четыре тысячи лет назад был приготовлен квас, способом простого брожения из муки, солода и дрожжей, в Древнем Египте. На Руси первые упоминания о квасе датированы 989 годом нашей эры. А уже в записях середины XV века имеются рецепты почти пятидесяти видов кваса, в том числе —  ржаного, черного, жирного, ягодного, вареного, хренового, фруктового, лукового…

ХVII век — кетчуп (его изобрели в Китае, и название продукта — китайское). Компания Heinz первой в мире начала производить кетчуп в 1876 году.

1739 год — крекеры.

1756 год — майонез.

1795 год — консервная банка. Знаменитая фраза Хлестакова «Суп в кастрюльке прибыл из Парижа...» именно о ней.

1798 год — лимонад (то есть газированный безалкогольный напиток). В 1835 году лимонад начали разливать в бутылки. В 1885-м создан рецепт лимонада Dr. Pepper, в 1886-м — Coca-Cola, в 1898-м — Pepsi-Cola.

1830 год — изобретен «король супов» — марсельский рыбный суп буайбесс.

1845 год — желе.

1848 год — изобретение жевательной резинки в современном понимании этого слова. Многие народы мира жевали листья растений, смолу и т. д. В 1871 году была изобретена машина для изготовления жвачки.

1853 год — картофельные чипсы.

1870 год — маргарин.

1871 год — записан рецепт говядины по- строгановски (бефстроганов).

1879 год — сахарин.

В 1898 году был создан простой синтетический уксус, при помощи немецкого ученого Гофмана.

1924 год — замороженные продукты. Появление индустрии полуфабрикатов.

←Сдувая пыль времен

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика