"Дагестанскі раб" вярнуўся ў Беларусь

Источник материала:  
17.01.2014 17:19 — Новости Общества

Жыхар Краснапольскага раёну Аляксандар Шаўцоў вярнуўся з Дагестану, дзе ён у няволі працаваў на цагельні, у сваю родную вёску Янаўка.

Гэта ў тэлефоннай гутарцы пацьвердзіла ягоная маці. З самім выратаваным зь няволі хлопцам пагутарыць пакуль не ўдаецца.

Лідзія Шаўцова паведаміла, што з раніцы ён пайшоў праведваць сяброў і ў двары яго няма. Няма, сказала жанчына, пры ім і тэлефона.

Пра абставіны вяртаньня сына Лідзія Шаўцова адмовілася гаварыць. Яна заявіла, што ёй падказалі пра памылкі, якія яна нарабіла. Што гэта за памылкі і хто ёй пра іх сказаў - яна ня кажа.

"Гэта таксама таямніца. Нічога ня буду цяпер гаварыць. Я ўжо была ня так сказала... Я проста ўдзячная ўсім людзям, якія дапамагалі яму вярнуцца, але больш ня буду і слова нікому гаварыць. Напэўна, я буду расплачвацца за сваю даверлівасьць такую бесталковую".

Карэспандэнт: "Пра што вы кажаце? Вы ж сына выратавалі".

Шаўцова: "Гэта так, але я зразумела сваю памылку, і мне яе падказалі".

Паводле беларускіх праваабаронцаў, Аляксандар Шаўцоў вярнуўся ў Беларусь яшчэ 16 студзеня. Праваабаронца, які дапамог Шаўцову вярнуцца на радзіму, просіць не называць ягонага імя. У прыватнай гутарцы ён заяўляе, што ня можа раскрыць абставінаў гэтай справы, бо яна тычыцца інтарэсаў сям'і былога нявольніка. Актывіст прызнае, што такая пазыцыя адлюстроўвае сёньняшняе разуменьне беларусамі актуальнасьці праблемы "працоўнага рабства", зь якім яны сутыкаюцца, выяжджаючы за межы сваёй краіны. Разам з тым, зазначае праваабаронца, яны павінны ведаць, што ў тых мясьцінах, дзе яны апынуліся ў бядзе, ёсьць такія ж праваабарончыя арганізацыі, як у Беларусі, і журналісты таксама, якія прыйдуць на дапамогу.

←Улицу Карла Маркса в Минске временно перекроют для уборки снега

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика