Кватэра для ветэрана Мізурава
16.01.2014
—
Новости Общества
Кузьма Мізураў трапіў на фронт у 1943 годзе. Удзельнічаў у аперацыях «Багратыён» і Берлінскай, штурме крэпасці Кёнігсберг. Пасля вайны працаваў у народнай гаспадарцы. Апошняе месца работы — намеснік упраўляючага райсельгастэхнікай па эканоміцы.
Мізуравых з наваселлем павіншавалі старшыня Лёзненскага райвыканкама Іван Лаўрыновіч, фальклорны ансамбль «Медуніца» ДК «Адаменкі».
З уручэннем ключа ад новай кватэры Кузьму Мізураву вырашана пытанне паляпшэння жыллёвых умоў у раёне для ветэранаў вайны, паведаміла «СГ» намеснік старшыні райвыканкама Ірына Дзерваед.
Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»