Запісы беларускіх карыстальнікаў сеткі Facebook цяпер можна шукаць праз пошук "Яндэкса"

Источник материала:  

Расійская інтэрнэт-кампанія "Яндэкс" заключыла дагавор з найбуйнейшай у свеце сацыяльнай сеткай Facebook, па якім атрымала поўны доступ да публічных звестак карыстальнікаў сацыяльнай сеткі з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, іншых краін СНД і Турцыі.

Цяпер "Яндэкс" шукае інфармацыю па адкрытых пастах мільёнаў карыстальнікаў "Фэйсбука" з краін СНД. Свежыя запісы трапляюць у пошук па блогах амаль адразу пасля публікацыі. Карыстальнікі могуць паглядзець, што абмяркоўваюць у сацсетцы прама цяпер або што хвалявала людзей у мінулым. Крыху пазней у пошукавай сістэме можна будзе знайсці не толькі запісы, але і каментары да іх. Пры гэтым у вынікі пошуку не трапяць профілі і публікацыі, закрытыя для шырокай публікі, абяцаюць прадстаўнікі "Яндэкса".

Звесткі "Фэйсбука" будуць выкарыстоўвацца таксама для паляпшэння адказаў пошуку, напрыклад, па запытах аб нядаўніх падзеях. Там, дзе гэта дарэчы, "Яндэкс" будзе дабаўляць у вынікі пошуку свежыя артыкулы або відэаролікі, якія выклікалі цікавасць карыстальнікаў "Фэйсбука". Акрамя таго, папулярнасць матэрыялаў у гэтай сацсетцы будзе ўлічвацца пры ранжыраванні.

"Яндэкс" індэксуе многія блогахостынгі, мікраблогі і сацыяльныя сеткі, уключаючы Twitter, "УКантакце" і LiveJournal. Публічныя запісы і профілі карыстальнікаў даступныя ў пошуку па блогах і на yandex.by

Раней "Фэйсбук" даваў магчымасць пошуку толькі кампаніі Bing, якая належыць карпарацыі "Майкрасофт".

Даведка БелаПАН. "Яндэкс"  расійская ІТ-кампанія, якая валодае аднайменнай сістэмай пошуку ў сетцы і інтэрнэт-парталам. Прыярытэтным кірункам з'яўляецца распрацоўка пошукавага механізму, але за гады работы "Яндэкс" стаў мультыпарталам, які цяпер прапаноўвае больш чым 50 сэрвісаў. Мінскі офіс "Яндэкса" адкрыты ў жніўні 2011 года.

Аляксей АРЭШКА, БелаПАН.

Фота img.gazeta.ru.

←СК завершил расследование дела об убийстве лучницы Анны Сердечкиной

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика