Да "Дажынак-2014" у Гарадку знішчылі кірмаш

Источник материала:  
10.01.2014 12:47 — Новости Общества


Больш за тое: "перасяленне" на стадыён - толькі часовае. Пытанне наконт сталага месца для кірмаша будзе вырашана толькі пасля сёлетніх "Дажынак". Таму пераязджаць гарадоцкія прадпрымальнікі адмаўляюцца катэгарычна, хоць іх угаворваюць і праз мясцовую газету "Гарадоцкі веснік", і падчас візітаў на кірмаш мясцовых улад. 9 студзеня прыязджалі прадстаўнікі Віцебскага аблвыканкама. Яны чарговым разам паабяцалі, што правядуць добраўпарадкаванне на новым месцы. Гэтыя абяцанні прадпрымальнікі слухаюць ужо з канца лета - як толькі стала вядома пра перспектыву зносу старога кірмаша.

З пачатку месяца больш як 70 чалавек ужо практычна беспрацоўныя. З іх нават не бралі падаткаў, хоць у бюджэце грошай не хапае.

У тым ліку і на "напалеонаўскія" планы мясцовага кіраўніцтва. Вось ужо праз недахоп сродкаў адмовіліся ад будоўлі гандлёвага цэнтра. Але на чарзе - рамонт ужо амаль разбуранага аўтавакзала, чыгуначнай станцыі і былога кінатэатра, дзе плануюць стварыць новую культурніцкую ўстанову. На рэканструкцыі - цэнтральная плошча і мемарыяльныя могілкі каля яе. Таксама трэба правесці рэканструкцыю 28 жылых дамоў, не кажучы ўжо пра рамонт дарог, новы асфальт і гэтак далей.

Настрой у жыхароў Гарадка нервовы: яны пішуць скаргі, патрабуюць сустрэч са старшынём аблвыканкама. Дарэчы, падчас візіту прадстаўнікоў аблвыканкама ў Гарадок супрацоўнікі міліцыі затрымалі мясцовага прадстаўніка партыі БНФ Леаніда Аўтухова. Затрымалі якраз перад прыездам начальства, а ў РАУС паказалі ананімны ліст. Нехта, падпісаўшыся як "ананім", паведаміў у міліцыю, што Аўтухоў рыхтуе ў Гарадку грандыёзную акцыю пратэсту. Таму ў яго вырашылі ўзяць тлумачэнні і трымалі ў пастарунку, пакуль абласное начальства не з'ехала.

←В Минске пройдет благотворительная акция по раздаче животных "Быть добру!"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика