Новыя тэхнічныя рэгламенты ўступаюць у сілу сёлета

Источник материала:  

Тэхнічныя рэгламенты Мытнага саюза распрацаваныя для ўстанаўлення адзіных, абавязковых патрабаванняў да прадукцыі, якую выпускаюць на тэрыторыі Беларусі, Казахстана і Расіі.

У 2014 годзе ўступаюць у сілу новыя Тэхнічныя рэгламенты Мытнага саюза:

- ТР МС 032/2013 “Аб бяспецы абсталявання, якое працуе пад ціскам” − ад 01.02.2014,
- ТР МС 030/2012 “Аб патрабаваннях да змазачных матэрыялаў, алівы і спецыяльных вадкасцяў” − ад 01.03.2014,
- ТР МС 033/2013 “Аб бяспецы малака і малочнай прадукцыі” − ад 01.05.2014,
- ТР МС 034/2013 “Аб бяспецы мяса і мясной прадукцыі” − ад 01.05.2014,
- ТР МС 025/2012 “Аб бяспецы мэблевай прадукцыі” − ад 01.07.2014,
- ТР ТС 028/2012 “Аб бяспецы выбуховых рэчываў і вырабаў на іх аснове” − ад 01.07.2014,
- ТР МС 001/2011 “Аб бяспецы чыгуначнага рухомага саставу” − ад 02.08.2014,
- ТР МС 002/2011 “Аб бяспецы высока­хуткас­нага чыгуначнага тран­спарту” − ад 02.08.2014,
- ТР МС 003/2011 “Аб бяспецы інфраструктуры чыгуначнага тран­спарту” − ад 02.08.2014.

Аддзел дзяржнагляду Маладзечна інспекцыі Дзяржстандарту па Мінскай вобласці нагадвае ўсім зацікаўленым прадпрыемствам і індывідуальным прадпрымальнікам, што часу для падрыхтоўкі да работы ў адпаведнасці с патрабаваннямі тэхнічных рэгламентаў засталося зусім мала і ўсе пытанні трэба вырашаць загадзя, каб пазбегнуць цяжкасцяў, якія ўзнікаюць у гандляроў лёгкай прамысловасці.

Алена КАРЦАВА, галоўны дзяржінспектар інспекцыі Дзяржстандарту па Мінскай вобласці, аддзел дзяржнагляду Маладзечна.

Фота www.sb.by.

←2013 год ознаменовался в Пинске свадебным бумом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика