Конь незацугляны

Источник материала:  

У Быхаўскім раёне выкралі сімвал года.

Новы год на Быхаўшчыне пачаўся з узбуджэння крымінальнай справы. Тут з малочнатаварнай фермы філіяла «Макранскі» ААТ «Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод» укралі каня.

— Нідзе не працуючая васямнаццацігадовая жыхарка вёскі Мокрае адвяла жывёлiну на ўласны падворак, — паведаміў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкама маёр міліцыі Дзмітрый Ігнатовіч.

Яна схавала каня ва ўласнай пуні, а потым пайшла да суседкі шукаць пакупнікоў. Работнікі фермы аб прапажы адразу паведамілі ў міліцыю. Каня, які каштуе 2 мільёны рублёў, у хуткім часе знайшлі і вярнулі гаспадарцы. Дзяўчыне ж за крадзеж па-гражаюць папраўчыя работы альбо пазбаўленне волі.

←Совет горисполкома рассмотрит предложение назвать новую улицу в Бресте именем Калиновского

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика