Зіма пачнецца на Стары Новы год

Источник материала:  

Ад панядзелка чакаецца ўзмацненне маразоў да -10 градусаў.

«Атлантычныя цыклоны, якія яшчэ на пачатку зімы перакрылі доступ халоднаму паветру з Арктыкі, у канцы тыдня бяруць перапынак. Атлантычны цыклон пройдзе ў пятніцу па сярэдніх шыротах, а наступны затрымаецца ў Атлантыцы. Гэтым скарыстаецца халоднае арктычнае паветра — установіцца зімовы характар надвор'я», — кажа начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

У суботу 11 студзеня на большай тэрыторыі снег, мокры снег, месцамі моцны, завіруха, на дарогах галаледзіца.

На паўднёвым захадзе мокры снег і дождж, слабы галалёд. Вецер парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ад -5 да +2 градусаў на поўдні.

У нядзелю 12 студзеня таксама снег і мокры снег, тэмпература паветра знізіцца да -3…-9, на поўдні каля 0 градусаў.

Ад панядзелка чакаецца ўзмацненне маразоў.

Уначы -5…-11, падчас праясненняў да -15, удзень -3…-8, месцамі да -10. Кароткачасовы снег, на дарогах галалёдзіца.

Еўрарадыё.

Фота lenta-ua.net.

←Празднование 85-летия НАН Беларуси соберет более 500 ученых из разных стран мира

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика