Мінчукі зладзілі Каляды ў Заслаўі
    08.01.2014 06:27
     —
    Новости Общества
  
  Штогод, ці нават двойчы, цягнікамі ці электрычкамі выязджаюць з Мінску на Каляды аматары роднага фальклеру ды проста энтузіясты. У гэты раз месцам дзеля калядавання быў абраны Заслаўль. Ня ўсе дзверы адчыніліся перад калядой, але тыя гаспадары, што запрасілі ў хату нячаканых гасцеў, былі шчыра ім радыя. 








