Дыякан Кураеў абвінаваціў аднаго з беларускіх праваслаўных епіскапаў у садомскім граху

Источник материала:  
05.01.2014 16:58 — Новости Общества

Дыякан і самы вядомы праваслаўны блогер Андрэй Кураеў, выгнаны з ліку выкладчыкаў Маскоўскай духоўнай акадэміі пасля публікацыі пра гей-скандал у Казанскай семінарыі, апублікаваў новы пост "Споведзь семінарыста".

Кураеў піша пра "сістэматычныя і "сістэмныя" вычварэнні ў царкоўных структурах" і цытуе, па яго словах, сведчанні былых навучэнцаў духоўных семінарый, ніжэйшых царкоўных чыноў, якія пацярпелі ад распусных дзеянняў "духоўных настаўнікаў". У прыватнасці, згадваецца імя аднаго з епіскапаў Беларускага экзархата РПЦ, якога Кураеў вінаваціць у схільнасцях, што не адпавядаюць ягонаму сану.

Ён публікуе некалькі допісаў, у якіх гэты епіскап абвінавачваецца ў разбэшчванні маладых семінарыстаў і вернікаў.

Афіцыйнай рэакцыі праваслаўнай царквы на гэтую публікацыю пакуль не было.

←Рождественский турнир любителей хоккея набирает обороты с каждым годом - Ваннер

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика