"Газету Слонімскую" выселілі з памяшкання
03.01.2014 17:49
—
Новости Общества
У гэтым жа будынку з памяшкання выселілі і лекара Івана Шэгу, кіраўніка раённай арганізацыі БНФ, які адчыніў недзяржаўную інфармацыйна-кансультацыйную ўстанову "Шэгамедкансульт".
Паводле рэдактара "Газеты Слонімскай" Віктара Валадашчука, адміністрацыя рынка "Косаўскі" зачыніла ўваход на другі паверх яшчэ 31 снежня пасля абеда. Супрацоўнікі рэдакцыі нават не мелі магчымасці забраць свае рэчы.
Пярэбары адбыліся ўжо пасля навагодніх святаў. Лекар Іван Шэга кажа, што рэчаў дагэтуль не забіраў і збіраецца судзіцца з адміністрацыяй рынка "Косаўскі", бо дамову на арэнду памяшкання заключаў на тры гады.
Рэдакцыя газеты ўжо знайшла новае памяшканне, а Івану Шэгу пакуль гэта не ўдалося.