Каманда з Мядзела перамагла ў Астравецкім адкрытым калядным турніры па інтэлектуальных гульнях

У Мальскім сельскім Доме культуры 21 снежня адбыўся сёмы Астравецкі адкрыты калядны турнір па інтэлектуальных гульнях.
Прыняць удзел у ім маглі каманды, узрост удзельнікаў якіх перавышае 18 год.
Прыехалі 22 каманды. Пераважна з Астравецкага раёна, а таксама прадстаўнікі Ашмянскага, Смаргонскага і Мядзельскага.
У праграме турніру было тры гульні. У “МедыяАзбуцы” першае месца падзялілі дзве каманды – “Гасіла” з Ашмянаў і “Matrix-V” аддзела адукацыі, спорту і турызму Мядзельскага райвыканкама.
У “Сваёй гульні” і “Што?Дзе?Калі?” першае месца заняла зноў жа каманда "Matrix-V”.
Адпаведна каманда з Мядзела стала пераможцам каляднага турніру па суме ўсіх гульняў. Апроч дыпломаў, атрымала яна і прыз лепшай камандзе – чырвоны “Яблык азарэння”.
– Перамагчы ўдалося дзякуючы зладжанай каманднай гульні і высокаму ўзроўню ведаў, – расказаў капітан каманды “Matrix-V” Вячаслаў Саўчык. – Адзначу вельмі высокі ўзровень арганізацыі турніру.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Калаж "РГ".