Каб мары здзяйсняліся

Источник материала:  

Нацбанк Беларусі ўручыў навагоднія падарункі Бабруйскай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнату для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

— Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова ў нас часты і вельмі дарагі госць, — расказала дырэктар Бабруйскай школы-інтэрната Вольга Пярвушына. — З нецярпеннем чакалі яе прыезду звыш ста нашых выхаванцаў і на гэты раз.

У сваіх надзеях дзеці не расчараваліся. Надзея Ермакова ад імя Нацбанка Беларусі падарыла ім цікавыя кнігі, спартыўны абутак, наборы з рознымі прысмакамі.

— Хацелася б, каб такіх свят у дзяцей-сірот было як мага больш і мы дарылі ім цяпло і ўвагу на працягу ўсяго года, — адзначыла ў сваім віншаванні старшыня праўлення Нацбанка. — Дзiцячыя iнтэрнаты заўсёды ў зоне нашай асаблівай увагі, бо для іх выхаванцаў самае галоўнае — любоў і ўвага. Няхай гэтае свята падорыць усім радасць і надзею і ўсе жаданні рабят у наступным годзе абавязкова здейсняцца.

←Митрополит Минский и Слуцкий Павел прибудет в Беларусь до Рождества

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика