«Галактыка» запрашае

Источник материала:  
На месцы галоўнага даўгабуда Гродна пачаў працаваць маладзёжна-забаўляльны цэнтр.

Нагадаем, будынак узведзены на месцы запланаванага некалі Палаца культуры будаўнікоў, які пакiнулi будаваць больш за 20 гадоў таму. У свой час былы старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра прыняў рашэнне прывесці аб’ект у парадак. Няпростую задачу за два гады вырашылі работнікі АТТ «Гроднабудстрой».

— Зараз у маладзёжным цэнтры размясціліся фітнэс- і трэнажорная зала, боўлінг на восем дарожак, зала гульнёвых аўтаматаў, дыскатэчны комплекс, салоны прыгажосці, — паведаміў дырэктар цэнтра Уладзімір Кудзеля. — Таксама тут адкрыты двухузроўневы рэстаран. У далейшым плануецца пашырыць спектр паслуг у залежнасці ад патрэб і інтарэсаў моладзі.

Побач з «Галактыкай» размешчаны кінатэатр «Усход», рэканструкцыю якога плануецца завяршыць у першым квартале 2014 года. У будучым дзве ўстановы будуць працаваць як адзіны маштабны шматпрофільны комплекс.

Таццяна КАНДРАЦЬЕВА, «Р»


←Казино онлайн - играй не выходя из дома

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика