На Каляды будзе да +7!
24.12.2013
—
Новости Общества

У бліжэйшыя суткі, 25 снежня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў.
Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы 5−10 м/с з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 3 градусаў, днём чакаецца ад нуля да 5 градусаў цяпла, у заходніх раёнах − ад 6 да 7 градусаў са знакам плюс.
Такі характар надвор'я адпавядае зялёнаму ўзроўню небяспекі.
"Наша ніва" паводле БелТА.
Фота orion-voyage.com.ua.
Таксама:
Зіма вырашыла нас ігнараваць і ў апошні тыдзень гэтага года не прыйдзе