У Гродне пабудуюць яшчэ адзін энергаэфектыўны дом

Источник материала:  
24.12.2013 14:07 — Новости Общества

Разлiчаны на 120 кватэр, ён будзе ўзведзены побач з энергаэфектыўным домам на вуліцы Дзяржынскага. У ім плануецца знізіць энергаспажыванне да 20 кВт на метр квадратны ў гадзіну.

Праект ПРААН "Павышэнне энергетычнай эфектыўнасці жылых будынкаў у Беларусi" стартаваў у студзені 2013 года. Яго ўдзельнікам стаў "Гроднаграмадзянпраект", якi ўжо мае вопыт праектавання такiх дамоў: інстытут пабудаваў энергаэфектыўны дом для сваіх супрацоўнікаў. У будынку працуе сістэма па-кватэрнага ўліку цяпла. На лесвічных пляцоўках устаноўлены разам з электрычнымі і цеплавыя лічыльнікі. Кожны жыхар зацікаўлены ў эканоміі цяпла. Iдучы на працу, ён уключае дзяжурны рэжым ацяплення.

- У доме створаны абсалютна камфортныя ўмовы для пражывання дзякуючы прытокава-выцяжной сістэме вентыляцыі з рэкуперацыяй цяпла, - гаворыць намеснiк старшынi Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Дзяшко. - Рэкуператар літоўскай вытворчасці коштам 1,5 тысячы долараў усталяваны ў кожнай кватэры. У адрозненне ад дамоў хрушчоўскіх або брэжнеўскіх часоў пабудовы, дзе энергаспажыванне складае ад 170 да 220 кВт цеплавой энергіі на метр квадратны ў гадзіну, у першым энергаэфектыўным доме спажываецца 35 кВт энергіі.

←В Гродно начался сезон новогодних и рождественских ярмарок

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика