Маёнтак "Мілае" пад Віцебскам, звязаны з рамантычным каханнем віцэ-губернатара, можна аднавіць

Источник материала:  
24.12.2013 12:10 — Новости Общества


Гасцёўні, кабінеты, бібліятэка, жылыя пакоі размяшчаліся на другім паверсе, куды вяла шырокая парадная трохмаршавая лесвіца, якая размяшчалася ў левай частцы будынка (калі стаяць тварам да фасада) і адрознівалася арыгінальным мурам і дэкорам. Акрамя таго, у цэнтральнай частцы будынка мелася асобная вузкая лесвіца для прыслугі. У цэлым інтэр'еру будынка была ўласцівая выразнасць прасторавых дзяленняў і мяккасць каляровай гамы. На вялікі жаль, большасць пабудоў былой сядзібы не захавалася. Сёння мы можам бачыць толькі сам сядзібны дом, частку гаспадарчых пабудоў, рэшткі млына. Няма і родавых могілак, на якіх быў пахаваны сам Ігнат Антонавіч і яго сям'я. Яны былі зруйнаваны будаўнікамі, якім у 1970‑х гг. спатрэбіўся пясок для пракладання дарогі. Таму і прах І. Манькоўскага назаўсёды знік, але ёсць магчымасць аднавіць частку былой сядзібы, якая б стала сапраўдным помнікам вялікаму асветніку і слаўнаму сыну беларускай зямлі.

Юлія Юрчак, студэнтка 6 курса Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта

Артыкул апублікаваны ў серыі праекта "Віцебск: папулярнае мінулае"

←История TUT: главная площадь Гомеля - от Базарной до Ленина

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика