Дайсці да беларускай Беларусі. Радзім Гарэцкі пра любоў да Бацькаўшчыны, страх беларусаў і незалежнасць
Посмотреть видео (файл 20.7 МБ будет загружен на ваше устройство)
Нядаўна свой 85-гадовы юбілей адзначыў Радзім Гарэцкі, пляменнік класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага і сын Гаўрылы Гарэцкага - аднаго з заснавальнікаў Акадэміі Навук БССР. З самага дзяцінства спазнаўшы лёс сына ворага народа, Радзім Гаўрылавіч прайшоў разам з татам праз усе рэпрэсіі і выпрабаванні. Нягледзячы на ўсё, ён пранёс любоў да Беларусі праз дзесяцігоддзі, пакуль урэшце, праз 40 год не змог вярнуцца на Радзіму і узначаліць Інстытут геахіміі і Геафізікі.
Карэспандэнт TUT.BY-TB напрасіўся на госці да знакамітага акадэміка і даведаўся, як і дзе той вывучыў беларускую мову, чаму вырашыў стаць геолагам, праз што прыйшлося прайсьці, каб вярнуцца ў Беларусь, і што неабходна для яе светлай будучыні.