У камеры Статкевіча адключылі ацяпленне

Источник материала:  
12.12.2013 09:37 — Новости Общества

Экс-кандыдату у прэзідэнты Беларусі Міколу Статкевічу ў турэмнай камеры адключылі ацяпленне, па афіцыйнай версіі, з-за аварыі. Пра гэта паведамляе яго жонка Марына Адамовіч. Іншыя навіны з жыцця палітыка - ва ўрыўку з ліста, размешчанага на сайце statkevich.org.

"Добрай новай традыцыяй робяцца частыя вобшукі, пры якіх выварочваюцца ўсе рэчы", - піша Мікола Статкевіч пра навіны з турэмнага жыцця.

"Тут без асаблівых зменаў, хоць адчуваецца пэўная напружанасць. Добрай новай традыцыяй робяцца частыя вобшукі, пры якіх выварочваюцца ўсе рэчы. Але ў "амерыканцы" такое рабілася ледзь не праз дзень, таму не ўражвае. Увогуле, за гэтыя тры гады я атрымаў такі досвед, што здзівіць мяне нечым складана. А прымусіць "папрасіцца" тым болей. На дачакаюцца", - такімі словамі завершыў палітвязень ліст да родных.

"Лепшай навіной з турмы звычайна з'яўляецца адсутнасць навінаў у лістах, але тут няма чым пахваліцца. Увесь час працягваюцца нейкія дробныя паскудствы, - так пракаментавала Марына Адамовіч, жонка Мікалая Статкевіча, апошнія навіны з турмы. - Падаецца, што Мікалая спрабуюць выбіць з раўнавагі, не даць яму спаць ці знайсці нагоду для спагнання яшчэ і такім спосабам. Ну што ж, ён адказаў - не дачакаюцца".

Марына Адамовіч паведаміла таксама, што, па яе звестках, у камеры Мікалая Статкевіча ад пятніцы адключанае ацяпленне. Па афіцыйнай версіі, з-за аварыі.

"Але, наколькі мне вядома, ацяплення няма толькі ў некалькіх камерах, агулам ў 3-4-х. Такая вельмі "лакальная" аварыя, ды і нешта не спяшаюцца яе ліквідоўваць. Праўда, "пацярпелым" выдалі па дадатковай коўдры. Але ж імі скарыстацца можна толькі ўначы. А як жа днём?" - задаецца пытаннем жанчына.

Але хвалюе палітыка тое, што адбываецца на волі. У прыватнасці, ён пракаментаваў аб'яднаўчыя ініцыятывы розных палітычных сіл:

"Чытаю пра розныя аб'яднаўчыя прапановы. Па сутнасці, усе гэтыя публічныя заклікі да яднання па рэцэпту аўтараў заклікаў з'яўляюцца праявай міжпартыйнай барацьбы. Дзеля сапраўднага аб'яднання спачатку ўтвараюцца дыскусійныя "пляцоўкі", на якіх непублічна шукаецца адзіны падыход. 19.12.2010 г. такая "пляцоўка" была ўтворана на плошчы ўсеагульным галасаваннем. Легітымней не прыдумаеш. Але пра яе чамусьці забылі".

←Беларусь воровская. Противостояние на крови

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика