Усмешка — лепшая падзяка

Источник материала:  
Стартуе рэспубліканская навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці».

Да яе ўжо далучыліся 85 міністэрстваў і органаў дзяржаўнага кіравання, банкаў і грамадскіх арга-нізацый, прадстаўнікі якіх плануюць наведаць больш за 15 тысяч дзяцей.

Спіс яшчэ не поўны, таму што акцыя будзе праводзіцца ўвесь студзень і за гэты час усе прадпрыемствы і арганізацыі Беларусі змогуць пабываць у розных дзіцячых установах і ўручыць дзецям падарункі.

У гэтым годзе тварыць дабро збіраюцца таксама бізнесмены і звычайныя грамадзяне. З пачатку лістапада на партале Міністэрства адукацыі яны пакідалі свае прапановы. З ліку прадпрыемстваў і арганізацый за 19 гадоў правядзення акцыі ўжо ёсць свае пастаянныя ўдзельнікі. Сярод іх — «АСБ Беларусбанк», «Трайпл», Беларускі саюз жанчын.

Аддзел навін «Р»
←Могилевский силач Виталий Ситников намерен побить 13 декабря сразу несколько мировых рекордов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика