У Вілейцы пройдзе злёт Дзядоў Марозаў і Снягурак: лепшых вызначаць па апладысментах гледачоў

Источник материала:  

На цэнтральнай плошчы горада 29 снежня адбудзецца штогадовы злёт Дзядоў Марозаў і Снягурак “У гасцях у Дзеда Мароза”, паведаміла дырэктар Палаца культуры Алеся Высоцкая.

Дзяды Марозы і Снягуркі пройдуць ад Палаца культуры вакол цэнтральнай плошчы да ёлкі. Там паспаборнічаюць у наступных конкурсах: “Навагодняе віншаванне”, “Самая доўгая барада і самыя вялікія валёнкі”, “Навагоднія загадкі”, “Лепшае выкананне песні пра ёлачку” і “Самы доўгі карагод”. Лепшых вызначаць па апладысментах гледачоў.

Потым навагоднія персанажы запаляць агеньчыкі на галоўнай ёлцы горада.

Адначасова будзе працаваць рэзідэнцыя Дзеда Мароза і Снягуркі. Дзеці могуць прыносіць туды лісты да Дзеда Мароза. Аўтара лепшага ўзнагародзяць пасля Новага года.

Пачатак злёту запланаваны на 14 гадзін.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота  bigpicture.ru

←Экипажи ВВС России будут на ротационной основе прибывать в Беларусь для несения боевого дежурства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика