Заўтра ў Смаргоні пройдзе дабрачынны канцэрт. Грошы пойдуць грамадскаму аб’яднанню інвалідаў

Источник материала:  

Заўтра, 10 снежня, у смаргонскім раённым Доме культуры пройдзе дабрачынны канцэрт у падтрымку інвалідаў-калясачнікаў. Пачатак у 15.00. Уваход – 20 тысяч рублёў.

Сабраныя грошы пойдуць грамадскаму аб’яднанню інвалідаў “Жыццё без межаў”.

На канцэрт прыедуць яшчэ дзве арганізацыі інвалідаў з Вілейкі і Астраўца.

– У канцэрце будзе тры часткі, – распавядае намесніца дырэктара смаргонскага раённага Дома культуры Алеся Азаранка. – У першай выступяць самі інваліды. У другой – дзіцячыя творчыя калектывы са Смаргоні. Сярод іх вучні дзіцячай музычнай школы імя Агінскага, калектыў “Эўрыка” са спартыўнай школы, які выконвае лацінаамерыканскія танцы і іншыя. Трэцяя частка будзе эстраднай. Выступяць салісты народнай эстраднай студыі “Міраж” смаргонскага раённага Дома культуры і іншыя вакалісты.

Да канцэрта інваліды рыхтуюць спецыяльныя календары і буклеты, якія атрымаюць у падарунак тыя, хто прыйдуць на канцэрт. Таксама яны пакажуць прэзентацыю.

– У Астраўцы такія канцэрты ладзяцца чацверты год запар, – адзначае Алеся. – У нас жа – упершыню. Летась інваліды рыхтавалі канцэрт, але сваімі сіламі, цяпер гэта на ўзроўні горада. Мы думаем, што гэта стане добрай традыцыяй, бо, нягледзячы на абмежаваныя магчымасці, людзі таленавітыя і актыўныя.

Настасся РОЎДА.

фота kultura.mos.ru

Чытайце таксама: "Праблемы трэба не хаваць, а вырашаць". Аляксандр дамогся таго, каб яму зрабілі пандус

←Судебная реформа – жизненная потребность Беларуси?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика