Экалогіяй заклапочаныя валожынскія бібліятэкары

Источник материала:  

У Пяршайскай сельскай бібліятэцы прайшоў тэматычны семінар бібліятэкараў Валожынскага раёна.

Ён быў прысвечаны году экалагічнай культуры і абмену досведам працы бібліятэк раёна ў экалагічным накірунку.

Чаму раптам экалогія і бібліятэкі? Яны маюць магчымасць назапашваць і распаўсюджваць інфармацыю аб прыродаахоўнай дзейнасці, могуць стаць своеасаблівым цэнтрам экалагічнага выхавання і інфармацыі насельніцтва.

Як выхаваць любоў да свайго краю, як выхаваць экалагічную культуру ў дзяцей і падлеткаў, як зрабіць так, каб іх адносіны да прыроды былі беражлівымі? Такія пытанні абмяркоўвалі супрацоўнікі бібліятэк.

Яны ўпэўненыя, што экалагічная асвета вельмі неабходная сёння, калі чалавек далёка зайшоў у сваім прыродакарыстанні, яна павінна быць жывой, змястоўнай і пастаяннай.

Аддзел інфармацыі.

Фота oskemen.info

На гэтую ж тэму:

Ашмянцаў і віляйчан вучылі планаваць экалагічную дзейнасць у рэгіёне

←Прогноз погоды на 9 декабря

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика