Танныя ёлкі ў Валожыне, а блакітныя – у Смаргоні
Набліжаюцца навагоднія святы. А якое свята без традыцыйнага ўпрыгожання – навагодняй ёлкі? Усе лесагаспадаркі нашага рэгіёна ўжо падрыхтаваліся да гэтага свята. Мы патэлефанавалі ў кожную, каб запытацца: колькі навагодніх дрэў плануецца падрыхтаваць для рэалізацыі і колькі яны будуць каштаваць?
У Астраўцы нам адказалі, што ёлкі будуць каштавацьад 0,5 да1 метра – 45 000, ад 1 да 2 метраў – 50 000, ад 2 да 3 метраў – 63 000. Усяго плануецца рэалізаваць каля 1 500 навагодніх дрэўцаў.
У Вілейцы з колькасцю дрэў пакуль не вызначыліся, а кошты на іх будуць такія: ад 0,5 да1 метра – 40 000, ад 1 да 2 метраў – 55 000, ад 2 да 3 метраў – 70 000.
У Валожыне можна будзе набыць самыя танныя навагоднія дрэвы. Ёлкі ад 0,5 да1 метра будуць каштаваць 33 000, ад 1 да 2 метраў – 45 000, ад 2 да 3 метраў – 55 000.
А вядучы эканаміст Смаргонскага лясгаса, у які ўваходзіць і лясгас Ашмянскі, Вольга Пахомава паведаміла, што акрамя традыцыйных навагодніх дрэў (сасны і ёлкі) можна будзе набыць і экзатычныя блакітныя. Кошты на звычайныя навагоднія дрэвы будуць наступныя: ад 0,5 да1 метра – 45 000, ад 1 да 2 метраў – 55 000, ад 2 да 3 метраў – 65 000.
Навагодняя анлайн-вітрына да святаў
Кошты на блакітныя ёлкі будуць вышэйшыя, але гэта таго варта. Блакітныя ёлкі больш пушыстыя і эфектныя. Каштаваць яны будуць 120, 210 і 270 тысяч адпаведна памеру. Адзінае, што набыць такую экзатычную прыгажуню можна будзе толькі на тэрыторыі гадавальніка.Усяго на тэрыторыі Ашмянскага і Смаргонскага лясгаса плануецца рэалізаваць каля 8 000 дрэў.
У Маладзечне, як распавёў галоўны інжынер лясгаса Юры Сямко, кошты на ёлкі будуць наступныя: ад 0,5 да1 метра – 45 000, ад 1 да 2 метраў – 60 000, ад 2 да 3 метраў – 70 000.
На ёлачныя базары ў Маладзечне запланавана завезці каля 6 000 дрэў, але як паказвае практыка, набываецца каля 5 000 дрэў.
У адным пытанні рэгіёны падобныя: ёлачныя базары пачнуць працаваць у адзін дзень: 20 снежня.
Наталля ТУР.
Фота telegraf.by