На Гарадзеншчыне 26 тысяч жыхароў атрымалі "карту паляка"

Источник материала:  
06.12.2013 12:51 — Новости Общества

Такую колькасць карт было выдадзена за ўвесь час існавання "карты паляка".

Як адзначае генеральны консул Польшчы ў Гродне Анджэй Хадкевіч, гэта 12% ад колькасці жыхароў, якія падчас перапісу назвалі сябе этнічнымі палякамі:

- Рашэнне пра выдачу "карты паляка" прымаюць консулы. Калі будзем мець большую колькасць консулаў, то будзем хутчэй вырашаць, а калі не, то будзем вымушаныя ўтрымліваць такі тэмп, у якім працуем сёння. Колькасць жадаючых нашмат большая, чым нашыя магчымасці.

За пяць гадоў існавання "карты паляка" стаўленне да яе з боку ўладаў Беларусі не змянілася, яна ўспрымаецца імі як жэст варожасці да беларускага народа з боку польскіх улад.

←В Беларуси планируют прожиточный минимум для студентов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика