Ашмянцаў і віляйчан вучылі планаваць экалагічную дзейнасць у рэгіёне

Источник материала:  

У Ашмянах 4 снежня адбыўся семінар-практыкум, які праводзілі спецыялісты Рэгіянальнага экалагічнага цэнтра для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Удзельнічалі ў ім прадстаўнікі каардынацыйных саветаў і працоўных груп па распрацоўцы Мясцовага экалагічнага плана дзеянняў з Вілейскага і Ашмянскага раёнаў.

Ім расказалі пра метадалогію стварэння плана, правялі майстар-класы, расказаў намеснік старшыні праўлення грамадскага аб'яднання па садзейнічанні ўстойліваму развіццю Вілейскага рэгіёна “ЗОВіК” Сяргей Ганчар.

Даведка "РГ".

Мясцовы экалагічны план дзеянняў – эфектыўны спосаб экалагічнага кіравання і прыняцця рашэнняў, які арыентаваны на паляпшэнне мясцовых сацыяльных і экалагічных умоў. Прадстаўнікі мясцовых органаў улады, бізнесу, НДА і навукі працуюць сумесна, каб прыйсці да агульнага меркавання адносна прыярытэтаў далейшага развіцця мясцовай супольнасці.

Вынікі гэтага працэсу набываюць форму Плана дзеянняў, які становіцца своеасаблівым кіраўніцтвам па рашэнні сацыяльна-экалагічных праблем мясцовай супольнасці.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота hq-wallpapers.ru

←Борисовские спасатели предотвратили попадание в Березину загрязненной продуктами нефтехимии жидкости

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика